Аб установе - 21

Аб установе

ДУА "Дзіцячы сад №21 г.Слуцка"

223610 Мінская вобл., г. Слуцк, вул. Тутарынава, 7.

Адрас электроннай пошты: ds21@uoslutsk.by

Тэлефон агульны: 80179546532

Тэлефон загадчыка: 80179523755

Тэлефон намесніка па асноўнай дзейнасці: 80179546614

Тэлефон справавода: 80179523603

Тэлефон медблок: 80179522955

Рэжым працы: панядзелак – пятніца з 7:00 да 17:30

Ёсць група для выхаванцаў ад 3 да 7 гадоў з часам знаходжання з 7:00 да 19:00.

Выхадныя: субота, нядзеля, святочныя дні.

Выманне з Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі зацверджанага пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 25.07.2011 №150.

Асноўнымі мэтамі дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі з'яўляюцца забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы дзіцяці ранняга і дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі, фарміраванне ў яго маральных норм, садзейнічанне набыццю ім сацыяльнага вопыту.

Асноўнымі задачамі ўстановы дашкольнай адукацыі з'яўляюцца: забеспячэнне дашкольнай адукацыі выхаванцаў у адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі дашкольнай адукацыі; далучэнне выхаванцаў да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей; выяўленне і развіццё індывідуальных схільнасцей і інтэлектуальна-творчага патэнцыялу выхаванцаў; забеспячэнне пераемнасці дашкольнай і першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі; фарміраванне культуры сямейных адносін, каштоўнасных адносін да сям'і; стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі выхаванцамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказанне ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі; ахова здароўя выхаванцаў, фарміраванне асноў здаровага ладу жыцця.

Установа дашкольнай адукацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе наступныя функцыі: рэалізацыю адукацыйных праграм дашкольнай адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, праграмы выхавання і абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы; стварэнне ўмоў для выхавання, навучання і развіцця дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту, іх сацыялізацыі; стварэнне ўмоў для фарміравання асноў патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці, далучэння да агульначалавечых каштоўнасцяў; Стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу; ахову здароўя выхаванцаў, абарону іх правоў; стварэнне ўмоў для паўнавартаснага фізічнага развіцця выхаванцаў на аснове прывіцця навыкаў здаровага ладу жыцця; забеспячэнне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі выхаванцаў і аказанне ім псіхалагічнай дапамогі; забеспячэнне магчымасці своечасовага і паўнавартаснага пераходу на наступную прыступку адукацыі; стварэнне ўмоў для павышэння кваліфікацыі і праявы творчай ініцыятывы педагагічных работнікаў; стварэнне ўмоў для забеспячэння якасці адукацыйных паслуг, у тым ліку на платнай аснове.

Телефоны справочных служб

разгарнуць » / « згарнуць

"Телефоны доверия" в Беларуси

разгарнуць » / « згарнуць

Слуцкая линия доверия "Мы в ответе за наших детей"

разгарнуць » / « згарнуць

Поўная назва УА «Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дзіцячы сад № 21 г. Слуцка»

Рэжым працы дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячы сад № 21 г. Слуцка»: 7.00-17.30.

Кантактная інфармацыя

Тэлефоны "гарачых ліній", тэлефоны даверу і даведачных службаў

Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова